лірыка

Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers

Originally posted by petra_leleka at Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers
Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers \ Help families of dead and injured people

Scroll the text for English version

Выбух 11 красавіка ў менскім метро ўжо ўнёс жыцьці дванаццаці чалавек. Больш за сто пяцьдзесят зьвярнулася ў шпіталі. Сем'ям гэтых людзей будзе патрэбная матар'яльная дапамога. Мы прапануем ахвотным зь Беларусі і з-за яе межаў пералічваць дадатовыя грошы ахвярам на рахункі PayPal і MoneyBookers, якія раней выкарыстоўваліся для дапамогі затрыманым падчас акцыі 19 сьнежня. Тады мы разам са Зьміцерам Жалезьнічэнкам [info]zhelezko  сабралі больш за 6000 эўра, якія былі перададзеныя сем'ям зьбітых і затрыманых, як і самім арыштантам. Інфармацыя пра той збор сродкаў тут.

Гэтым разам інфармацыя пра збор будзе паведамляцца такім жа чынам, праз табліцу Google Docs. Адрозьненьні ад папярэдняга разу - зараз у нас няма праблем з рахункамі, яны верыфікаваныя належным чынам. Спадзяюся, больш такіх праблем не паўстане. Значыць, грошы дойдуць да адрасатаў хутчэй.

Пры разьмеркаваньні сродкаў мы гатовыя супрацоўнічаць з уладамі. Пакуль, нажаль, яны адчынілі толькі рахунак у беларускім банку. Шмат каму нязручна пералічваць грошы такім чынам, таму мы прапануем сваю дапамогу для правядзеньня інтэрнэт-плацяжоў. Рахунак у Пэйпал і Манібукерс такі ж, як раней – dapamoha@gmail.com. Грошы на Пэйпал можна пералічваць гэтаксама на рахунак masja.platonova@gmail.com.(дасылайце з паметкай „11 красавіка“ ці „11“)

Жанна Крёмер (Ямайкіна) і Зьміцер Жалезьнічэнка
English version )














Вітаем дапамогу ў перакладзе на іншыя мовы. Дзякуй!
лірыка

Со знаком качества

— Вот у нас президент, так президент! Сколково, инновации, твиттер, айпад, лейка! А ваш так вообще в технике не шарит, живёте как в каменном веке.
— Э, мил человек, в технике наш не шарит, говоришь? А вот ваш, например, двигатель от МТЗ-80 за сколько сможет перебрать? Миллионов за тридцать? А наш за три часа с завязанными глазами!
лірыка

Эпл із шыт

З-за гэтага гробанага макбука зляцелі вінда і лінукс. Забыўся на яго аднойчы на працы, а ўвечары трэба было нешта паправіць у ілюстратары. Што рабіць, перагружаюся на хатнім ноўце пад вінды, пампую. Серыйніка няма. Палез шукаць. Дашукаўся да таго, што прывалок на машыну вірус. Вінда лягла, трэба перастаўляць. Пераставіў. Адпаведна, зляцеў грубаўскі запіс з MBR, трэба ставіць лайв убунту на флэшку і аднаўляць. Столькі праблем, і ў кожнай павінны асабіста Сьціў Джобс!

І галоўнае ж, нават думкі не было, што трэба архіў антывірусам праверыць. Да добрага хутка прызвычайваесься.
лірыка

Пра ўплыў Вялікага брата на лексічную афарбоўку назваў дзяржаўных паслуг

Давайце паглядзім, як у Беларусі і краінах-суседках паштовыя службы называюць паслугу пошука пасылкі па трэкінгавым нумары:

Укрпошта: Пошук поштових віправлень
Почта России: Отслеживание почтовых отправлений
Белпошта: Слежение за почтовыми отправлениями