Дапамога ахвярам тэракту праз Paypal і MoneyBookers
Scroll the text for English version
Выбух 11 красавіка ў менскім метро ўжо ўнёс жыцьці дванаццаці чалавек. Больш за сто пяцьдзесят зьвярнулася ў шпіталі. Сем'ям гэтых людзей будзе патрэбная матар'яльная дапамога. Мы прапануем ахвотным зь Беларусі і з-за яе межаў пералічваць дадатовыя грошы ахвярам на рахункі PayPal і MoneyBookers, якія раней выкарыстоўваліся для дапамогі затрыманым падчас акцыі 19 сьнежня. Тады мы разам са Зьміцерам Жалезьнічэнкам
Гэтым разам інфармацыя пра збор будзе паведамляцца такім жа чынам, праз табліцу Google Docs. Адрозьненьні ад папярэдняга разу - зараз у нас няма праблем з рахункамі, яны верыфікаваныя належным чынам. Спадзяюся, больш такіх праблем не паўстане. Значыць, грошы дойдуць да адрасатаў хутчэй.
Пры разьмеркаваньні сродкаў мы гатовыя супрацоўнічаць з уладамі. Пакуль, нажаль, яны адчынілі толькі рахунак у беларускім банку. Шмат каму нязручна пералічваць грошы такім чынам, таму мы прапануем сваю дапамогу для правядзеньня інтэрнэт-плацяжоў. Рахунак у Пэйпал і Манібукерс такі ж, як раней – dapamoha@gmail.com. Грошы на Пэйпал можна пералічваць гэтаксама на рахунак masja.platonova@gmail.com.(дасылайце з паметкай „11 красавіка“ ці „11“)
Жанна Крёмер (Ямайкіна) і Зьміцер Жалезьнічэнка
( English version )
![]() |
Вітаем дапамогу ў перакладзе на іншыя мовы. Дзякуй!










